wd wp Пошук:

Карэопсіс

Карэопсіс[3] (Coreopsis) — род шматгадовых і аднагадовых кветкавых травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Віды гэтага роду часам ўключаюцца ў блізкі род Ваўчкі (Bidens) таго ж сямейства, і наадварот, некаторыя сістэматыкі асобныя віды ваўчкоў уключаюць у склад роду Coreopsis.

Назва

Навуковая назва расліны ўтворана ад двух грэчаскіх слоў: κορις, які азначае «клоп», і ὄψις, у значэнні «від». Назва абрана ў сувязі са знешнім падабенствам пладоў на насякомых з падатраду блашчыцы.

Батанічнае апісанне

Карэнішчавыя расліны вышынёй ад 45 да 120 см.

Кветкі, як правіла, жоўтага колеру з зубчастымі бакамі.

Плады плоскія, дробныя і сухія сямянкі, падобныя на насякомых.

Распаўсюджанне

Дваццаць восем відаў родам з Паўночнай Амерыкі, астатнія — з Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Каля трыццаці з сотні вядомых відаў вырошчваюць у культуры ў якасці дэкаратыўных раслін.

Таксанамія

Род Карэопсіс уключае 96 відаў[4], якія размеркаваны ў 11 секцыях.

Секцыі

Віды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Флора российского Дальнего Востока: Дополнения и изменения к изданию «Сосудистые растения советского Дальнего Востока». Т. 1—8 (1985—1996) / Отв. ред. А. Е. Кожевников и Н. С. Пробатова. — Владивосток: Дальнаука, 2006. — С. 236—266. — ISBN 5-8044-0534-9.
  4. Список видов рода Кореопсис на сайте The Plant List (англ.) (Праверана 6 красавіка 2012)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL