wd wp Пошук:

Карытненскі сельсавет

Кары́тненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Карытнае.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карытна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Асіповіцкім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 28 снежня 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вяззеўскага сельсавета[1].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 573 чалавекі[2], з іх 96,9 % — беларусы, 1,4 % — украінцы, 1,0 % — рускія, 0,7 % — армяне[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: аграгарадок Карытнае, вёскі Дземенка, Караны, Коханаўка, Старое Сяло, Сухлава, Тарасавічы і Убалацце.

Зноскі

  1. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2017 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Асіповіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе