wd wp Пошук:

Карын Ларсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ларсан. Карын Ларсан (шведск.: Karin Larsson, 3 кастрычніка 1859 — 18 лютага 1928) — шведская мастачка.

Біяграфія

Карын Ларсан (дзявочае прозвішча Бергё — Bergöö) нарадзілася ў Эрэбру і вырасла ў Хальсбергу, дзе яе бацька, Адольф Бергё, быў паспяховым прадпрымальнікам. Яе малодшая сястра Стына выйшла замуж за брытанскага геолага Фрэнсіса Артура Батэра.

Карын з дзяцінства праявіла мастацкія таленты, спачатку вучылася ў Franska skolan у Стакгольме, затым у Slöjdskolan (цяпер універсітэцкі каледж Констфак), а ў перыяд 1877—1882 гадоў — у Каралеўскай акадэміі свабодных мастацтваў. Па заканчэнні акадэміі яна з’ехала ў калонію скандынаўскіх мастакоў у Грэ-сюр-Луэн недалёка ад Парыжа.

У Грэ-сюр-Луэн яна пазнаёмілася са шведскім мастаком Карлам Ларсанам. У 1883 годзе яны разам вярнуліся ў Стакгольм, дзе пажаніліся. Пасля нараджэння ў 1884 годзе першага дзіцяці, дачкі Сюзаны, яны паехалі ў Грэ-сюр-Луэн, а ў 1885 годзе зноў вярнуліся ў Швецыю.

У 1888 годзе па прапанове шведскага калекцыянера Понтуса Фюрстэнберга, які пажадаў набыць вялікую карціну Карла у сваю калекцыю, Ларсаны зноў год пражылі ў Парыжы.

Карын падтрымлівала працу Карла, была яго асноўным крытыкам і мадэллю. Маючы вялікі дом і восем дзяцей, яна накіравала свае намаганні на дызайнерскую дзейнасць: яна ткала, вышывала, прыдумляла мадэлі адзення для сябе і дзяцей і нават праектавала мэблю. Яна стварыла свой непаўторны шведскі стыль з яркімі кветкамі, з вышытымі стылізаванымі малюнкамі раслін, уносіла японскія матывы.

У 1997 годзе Музей Вікторыі і Альберта паказаў дызайн інтэр’еру на выстаўцы Карла Ларсана.

У 2018 годзе выстаўка Carl Larsson and His Home: Art of the Swedish Lifestyle ў Японіі паказала тэкстыль аўтарства Карын і карціны, намаляваныя Карлам.

Нацюрморт з садавінай і кубкам (1877)

Зноскі

  1. 1 2 3 18591003 Larsson f. Bergöö, Karin // Swedish death index Праверана 24 красавіка 2018.
  2. Karin Bergöö // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sundborns kyrkoarkiv, Dalarnas län, Församlingsböcker. Bunden serie, SE/ULA/11487/A II a/13 (1916-1925), bildid: 00192262_00096 Праверана 23 кастрычніка 2018.
  4. 1 2 Sundborns kyrkoarkiv, Dalarnas län, Död- och begravningsböcker, SE/ULA/11487/F/7 (1895-1931), bildid: F0008630_00151 — С. 132. Праверана 28 красавіка 2018.
  5. 1 2 3 Karin Larsson 1859-10-03 — 1928-02-17 Konstnär Праверана 9 студзеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эрэбру
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 кастрычніка
Катэгорыя·Мастакі Швецыі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў лене Даларна
Катэгорыя·Памерлі 17 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дызайнеры
Катэгорыя·Памерлі ў 1928 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу