wd wp Пошук:

Карціны на рысавых палях

Тамбо ў Інакадатэ, 2012 год.

Карціны на рысавых палях (яп.: 田んぼアート тамбо а:то?, ад англ. art) — разнавіднасць геогліфа: японскае ландшафтна-садовае мастацтва прайгравання малюнкаў на рысавым полі (яп.: 田圃 тамбо?) з выкарыстаннем вырошчванага рысу розных сартоў і колераў[1][2].

У 1993 годзе жыхары японскай вёскі Інакадатэ прэфектуры Ааморы з мэтай прыцягнення турыстаў прыдумалі мастацкае афармленне звычайных рысавых палёў. Кожны год перад пасадкай рысу яны выбіраюць мастацкі вобраз і ўвасабляюць яго на поле, выкарыстоўваючы сарты рысу розных колераў. Акрамя традыцыйных японскіх сюжэтаў на палях рэалізуюцца і знаёмыя ўсяму свету вобразы. У 2003 годзе была намаляваная Мона Ліза, у 2009 годзе — Напалеон, у 2013 — Мэрылін Манро. Паглядзець на гэтыя творы, якія існуюць толькі некалькі месяцаў, прыязджаюць шмат турыстаў. Так у 2006 годзе гэтыя месцы наведала больш за 200 000 человек. З паспяваннем рысу малюнкі мяняюцца ў адценнях, а сабраны на палях ураджай гэтай расліны прадаецца па звычайных цэнах.

За жыхарамі Інакадатэ рушылі ўслед рысаробы горада Ёнедзава прэфектуры Ямагата, якія пачалі ствараць «уласны» тамбо-арт[3].

Некаторыя японскія кампаніі, у прыватнасці Japan Airlines, прапаноўвалі аграрыям заплаціць за іх рэкламу на гэтых творах мастацтва, але сябры мясцовай арганізацыі землеўладальнікаў адмовіліся ад гэтага.

Зноскі

  1. Fackler, Martin. Japanese Village Creates Art From Hues of Rice (нявызн.), The New York Times (15 ліпеня 2010). Праверана 1 March 2015.
  2. Bekku, Junichi. http://ajw.asahi.com/article/behind_news/social_affairs/AJ201208190010 (нявызн.), The Asahi Shimbun (19 жніўня 2012). Праверана 1 March 2015. Архівавана 10 верасня 2013. (англ.)
  3. Farmers create coloured rice ‘murals’ in Japan (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Ландшафтны дызайн
Катэгорыя·Геогліфы
Катэгорыя·Садова-паркавае мастацтва Японіі
Катэгорыя·Рыс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0