wd wp Пошук:

Карта растэрміноўкі

Аплата картай растэрміноўкі (2016 г.)

Ка́рта растэрміно́ўкі (крэдытная картка; разм. крэдытка) — аплатная картка з налічанымі грашыма ў выглядзе пазыкі.

Пазыка налічваецца суадносна ўзроўню дахода трымальніка карткі. Безадсоткавы перыяд, калі за знятыя з карткі грошы адсутнічае выплата адсотку, складае ад 30 да 50 дзён і звычайна адпавядае прамежку між выплатамі зарплаты. У такім выпадку банк зарабляе камісійныя зборы за транзакцыі па картцы. Пры непакрыцці запазычанасці ў безадсоткавы перыяд тая ператвараецца ў спажывецкую пазыку. Тады банк налічвае адсотак за пазыку з сумы выдаткаў пры зняцці наяўных грошай з банкаўскага рахунку і аплаце карткай. Крэдытная картка бывае кабрэндзінгавай, калі прадугледжвае зніжкі ў пэўнай сетцы крамаў[1]. Як правіла, за зняцце наяўных ўстаноўлены дадатковая камісія і адсотак, таму больш выгадна з дапамогай крэдытнай карты ажыццяўляць электронныя плацяжы[2]. Бывае: асабістай — належыць фізычнай асобе, карпаратыўнай — належыць юрыдычнай асобе або індывідуальнаму прадпрымальніку.

На 2013 год у ЗША прыпадала 4,2 крэдытнай карткі на душу насельніцтва. У краінах Заходняй Еўропы — 1,5—2 карткі. У Польшчы за 2005—2011 гады (цягам 7 гадоў) лік крэдытных картак вырас больш як 23-кратна з 300 000 да 7 млн[1].

Беларусь

На 2018 год «Беларусбанк» спаганяў 1 рубель штомесячнага ўзнагароджання за абслугоўванне картай растэрміноўкі «Магніт» і налічваў 0,5 % гадавых са сродкаў на рахунку[3]. «Белгазпрамбанк» спаганяў па «Карце пакупак» 15 рублёў штомесячнай платы за выкарыстанне паслугі «СМС-інфармаванне»[4].

Зноскі

  1. 1 2 Уладзіслаў Кулецкі. «Плястыкавы» крэдыт // Звязда : газета. — 7 верасня 2013. — № 168 (27533). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. Крэдытныя карты: асаблівасці і парады
  3. Карта растэрміноўкі «Магніт» (нявызн.), ААТ «ААБ Беларусбанк» (2018). Праверана 25 кастрычніка 2018.
  4. Аб «Карце пакупак» (нявызн.), ААТ «Белгазпрамбанк» (2018). Праверана 25 кастрычніка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Плацёжныя сістэмы