Карта́выя[1] (трансліт.: Kartavyja, руск.: Картавые) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мёрскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Чарасы, пазней у складзе гміны Мёры Дзісенскaга (з 1926 года Браслаўскaга) павета Віленскага ваяводства[2].
Да 17 снежня 1971 года вёска знаходзілася ў падпарадкаванні Мёрскага пассавета[3], да 8 красавіка 2004 года ўваходзіла ў склад Дварнасельскага сельсавета[4].