wd wp Пошук:

Карпаўскі сельсавет

Ка́рпаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Карпаўка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Лоеўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Абакумаўскага і Хамінскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 23 верасня 2011 года скасаваны пасёлак Новая Дзярэўня[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 589 чалавек[2], з іх 97,1 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 1,4 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Решение Лоевского районного Совета депутатов от 23 сентября 2011 г. № 70 Об упразднения сельских населенных пунктов Лоевского района Гомельской области Архівавана 29 сакавіка 2020.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзятлавіцкага раёна
Катэгорыя·Карпаўскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рэчыцкага раёна