wd wp Пошук:

Кароўка чатырнаццаціплямістая

Кароўка чатырнаццаціплямістая (Calvia quatuordecimguttata) — від жукоў сямейства божых каровак.

Апісанне

Цела даўжынёю 4—6 мм, выпуклае, прыкрытае бліскучымі надкрыламі. Вусікі кароткія, ротавы апарат грызучага тыпу.

Паштовая марка Беларусі

Маюць яркую (перасцерагальную) афарбоўку. Іх надкрылы ад светла-карычневага да карычнева-чырвонага колеру з сямю бялёсымі плямамі, парамі размешчанымі па абодва бакі ад цэнтра ў чатыры рады. Грудны шчыт чырванавата-карычневы. Вусікі і ногі карычневыя.

Пашырэнне

Пашырана ў Палеаарктыцы і Паўночнай Амерыцы да Палярнага круга. Сустракаецца ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Азіі.

Жывуць у лясах, на лугах, у садах і парках, хмызняках.

Асаблівасці біялогіі

Лічынка

Драпежная. Харчуюцца тлёй, а таксама лістаблошкамі. Лічынкі пражэрлівыя, могуць значна зніжаць колькасць шкоднікаў.

Зімуюць сярод імху і апалага лісця.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Божыя кароўкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак