wd wp Пошук:

Кароўка чатырнаццацікропкавая

Кароўка чатырнаццацікропкавая, ці кароўка 14-крапінкавая[1] (Propylea quatuordecimpunctata) — від жукоў сямейства божых каровак.

Апісанне

Цела даўжынёю 3,5—4,5 мм, выпуклае, прыкрытае бліскучымі надкрыламі. Вусікі кароткія, ротавы апарат грызучага тыпу.

Маюць яркую (перасцерагальную) афарбоўку. Надкрылы жоўтыя, з узорам чорнага колеру. Існуюць шматлікія выарыяцыі афарбоўкі. Светлы фон можа змяняцца ад крэмавага да бледна-аранжавага. Звычайна на надкрылах прысутнічае 14 чорных крапінак. Часам чорныя плямкі зліваюцца так, што афарбоўка робіцца амаль цалкам чорнай, за выключэннем 12 светлых жоўтых крапінак.

Пашырэнне

Паштовая марка Беларусі

Пашырана ў Палеаарктыцы да Палярнага круга. Сустракаецца ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, на Кіпры, Каўказе, у Закаўказзі, Сібіры, на Далёкім Усходзе Расіі, у Казахстане, Заходняй Азіі, Пакістане, Манголіі, Кітаі (Тарымская ўпадзіна), Карэі і Японіі. Распаўсюдзілася ў Паўночнай Амерыцы.

Жывуць у лясах, на палях, у садах і парках.

Асаблівасці біялогіі

Драпежная. Лічынкі пражэрлівыя, могуць значна зніжаць колькасць шкоднікаў. Самка адкладвае каля 400 яец.

Падвіды

Адрозніваецца шэраг падвідаў:[2]

Галерэя

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — C. 315
  2. Biolib
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Божыя кароўкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак