wd wp Пошук:

Каролюс-Дзюран

Каролюс-Дзюран, сапр. імя Шарль Эміль Агюст Дзюран (фр.: Carolus-Duran, Charles Emile Auguste Durant; 4 ліпеня 1838, Ліль — 18 лютага 1917, Парыж) — французскі жывапісец, прадстаўнік акадэмічнай школы, цесць Жоржа Фейдо.

Жыццё і творчасць

Шарль Дзюран пачаў вучыцца жывапісу ў родным горадзе Ліле; тут атрымаў гарадскую стыпендыю, на якую затым на працягу двух гадоў жыве і вучыцца ў ПарыжыАкадэміі Сюіса). У Парыжы прыняў псеўданім Каролюс-Дзюран, якім і падпісваў свае працы да канца жыцця. У першы час навучання Каролус-Дзюран капіюе карціны Луўра, асабліва Леанарда да Вінчы; паралельна з гэтым пачынае пісаць арыгінальныя палотны.

У 1860 годзе малады мастак атрымлівае прэмію на конкурсе «Вікар». У 1861 годзе ён едзе на вучобу ў Італію, жыве ў Рыме, Венецыі, на некалькі тыдняў затрымліваецца ў Пампеях, а ў 1866 годзе вяртаецца ў Парыж. За перыяд з 1861 па 1866 год Каролюс-Дзюран стварыў нямала палотнаў, захаваўшы сцэнкі з італьянскага паўсядзённага жыцця.

У 1866 годзе вялікім поспехам мастака стала яго палатно «Забойца», набытае горадам Лілем. За гэтую карціну Каролюс-Дзюран атрымаў столькі грошай, што здзейсніў у 1867—1868 гадах вучэбную паездку ў Іспанію, падчас якой ён асабліва цікавіўся творчасцю Дыега Веласкеса. Пасля вяртання ў Францыю Каролюс-Дзюран ажаніўся з мастачкай Палінай-Марыяй Круазет, адкрыў вялікае мастацкае атэлье і набірае вучняў. З канца 60-х гадоў XIX стагоддзя мастак становіцца прызнаным партрэтыстам, адным з самых папулярных у Парыжы. У сваіх працах ён не ліслівіць замоўцу, сочыць не за элегантнасцю паставы, а за адпаведнасцю чалавечай натуры. У 1869 годзе завязваецца сяброўства паміж Каралюсам-Дзюранам і мастакамі Эдуардам Манэ, Закары Аструкам і Эдуарам Сэнам.

Прыкладна з 1875 года мастак звяртаецца да гістарычнага і жанравага жывапісу, для чаго вывучае творчасць Пітэра Паўля Рубенса і Паала Веранезэ. Атрымлівае і ажыццяўляе дзяржаўныя заказы, напрыклад, выконвае столевы роспіс у залах Луўра «Трыумф Марыі Медычы» (1878). У 1879 годзе мастак атрымлівае Ганаровы медаль Парыжскага Салона. У 1890 годзе, сумесна са сваёй жонкай і яшчэ некалькімі мастакамі, стварае «Нацыянальнае таварыства выяўленчага мастацтва». У 1900 г. абіраецца Ганаровым прэзідэнтам французскай Акадэміі. У 1904 годзе Каралюсу-Дзюрану прысвойваецца званне Вялікага афіцэра ордэна Ганаровага легіёна. У 1905 годзе яго абіраюць дырэктарам Французскай акадэміі ў Рыме.

Зноскі

  1. Emile Auguste Carolus-Duran
  2. Carolus-Duran — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. http://archives.paris.fr/s/4/etat-civil-actes/resultats/?
  5. Le Petit Parisien — 1917. — P. 2. — ISSN 0999-2707; 2420-0549
  6. RKDartists Праверана 6 ліпеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лілі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1838 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1837 годзе
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Францыі
Катэгорыя·Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Францыі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 17 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў