wd wp Пошук:

Кароль Лір

Кароль Лір — трагедыя Уільяма Шэкспіра, напісана ў 16051606 гадах, упершыню надрукавана ў 1608 годзе. Легендарная гісторыя караля Ліра — адна з найбольш старажытных у Брытаніі, яна бытавала яшчэ ў кельцкіх сагах. Першая літаратурная апрацоўка яе зроблена англійскім летапісцам Джэфры Манмуцкім у яго лацінскай «Гісторыі каралёў Брытаніі» (1135). Асноўная сюжэтная лінія трагедыі Шэкспіра пра караля Ліра і яго дочак узята непасрэдна з «Хронік Англіі, Шатландыі і Ірландыі» Р.Холіншэда (1577) і з паэмы Э.Спенсэра «Каралева Фей» (1590), сюжэтная лінія пра Глостэра і яго сыноў запазычана з рамана Ф.Сідні «Аркадзія» (1590).

Пераклады на беларускую мову

Існуюць два пераклады на беларускую мову: пераклад Язэпа Семяжона (1954) і пераклад Юркі Гаўрука, які выйшаў асобным выданнем у 1974 годзе.

Пастаноўкі тэатраў Беларусі

Трагедыя пастаўлена ў Рускім тэатры Беларусі імя М.Горкага ў 1953 годзе рэжысёрам В. Фёдаравым. «Кароль Лір» таксама быў пастаўлены ў Беларускім тэатры імя Якуба Коласа ў 1965 годзе рэжысёрам А. Падабедам з Анатолем Трусам у галоўнай ролі.

2020 г — Свабодны тэатр Free theatre пад кіраўніцтвам Мікалая Халезіна.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Трагедыі Шэкспіра
Катэгорыя·Творы 1608 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікікрыніцы непасрэдна ў артыкуле