wd wp Пошук:

Кармэн Амая

Ка́рмэн Ама́я (ісп.: Carmen Amaya, 2 лістапада 1913, Барселона — 19 лістапада 1963, Багур) — іспанская танцоўшчыца, спявачка, актрыса кіно, легендарная выканаўца танца фламенка.

Біяграфія

Па паходжанні цыганка, дачка гітарыста Франсіска Амая (мянушка Эль Чына, Кітаец). Танцавала з шасці гадоў, разам з бацькам выступала ў барселонскім рэстаране «Сем варот». Яе талент першым заўважыў каталонскі мастацкі крытык Себасцьян Гаш. У 1923 выступіла ў Мадрыдзе. У 1929 дэбютавала ў Парыжы, мела велізарны поспех, выступала ў трупе Ракель Мельер.

Помнік Амае Кармэн у Садах Хуана Бросы, Барселона

З 1936 жыла і гастралявала за мяжой — у Партугаліі, ЗША, краінах Лацінскай Амерыкі, Францыі, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Афрыцы. Атрымала высокія водгукі Артура Тасканіні і Леапольда Стакоўскага. З 1935 здымалася ў кіно, найбольш вядомая яе апошняя кінароля ў фільме «Сям’я Тарантос» (1963, цыганская версія Рамэа і Джульеты, з удзелам таксама Антоніа Гадэса). Выступала ў Белым Доме ў 1944 па запрашэнні прэзідэнта Рузвельта, у 1953 — па запрашэнні прэзідэнта Трумэна.

Вярнулася ў Іспанію ў 1947. З поспехам выступала ў краіне і гастралявала за мяжой да самай смерці.

Актрыса памерла 19 лістапада 1963. Пахавана на барселонскіх могілках Манжуік.

Прызнанне

У парку Манжуік (у цяперашні час — Парк Хуана Бросы) ў 1966 быў узведзены помнік Кармэн Амае.

Зноскі

  1. 1 2 Carmen Amaya // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Carmen Amaya // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.horizonteflamenco.com/figuras_carmen_amaya Праверана 8 красавіка 2018.
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барселоне
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Танцоўшчыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Каталоніі
Катэгорыя·Памерлі 2 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іспаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя