У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрыш.
Карл Рытэр фон Фрыш (ням.: Karl Ritter von Frisch, 20 лістапада 1886, Вена — 12 чэрвеня 1982, Мюнхен) — аўстрыйскі этолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1973 годзе (сумесна з Конрадам Лорэнцам і Нікалаасам Тынбергенам) «за адкрыцці, звязаныя са стварэннем і ўсталяваннем мадэляў індывідуальных і групавых паводзінаў жывёл».
Вучыўся ў граматычнай школе, затым паступіў у Венскі ўніверсітэт на факультэт медыцыны, але пасля першага семестра перайшоў на філасофскі факультэт і пачаў вывучаць заалогію. У 1910 годзе Фрыш атрымаў доктарскую ступень і ў тым жа годзе атрымаў месца асістэнта ў Рыхарда фон Хертвіга ў Інстытуце заалогіі пры Мюнхенскім універсітэце. У 1921 годзе Фрыш становіцца дэканам факультэта заолагаў Ростацкага ўніверсітэта. У 1923 годзе ён пераязджае ў Брэслаў, а ў 1925 вяртаецца ў Мюнхен. У 1946 годзе пасля разбурэння Заалагічнага інстытута Фрыш пераязджае ў Грац, але праз чатыры гады зноў вяртаецца ў Мюнхен пасля аднаўлення працы Інстытута заалогіі.