У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліндэ.
Карл Паўль Готфрыд фон Ліндэ (ням.: Carl Paul Gottfried von Linde; 11 чэрвеня 1842, Турнаў — 16 лістапада 1934) — нямецкі фізік і інжынер, адзін з заснавальнікаў вытворчасці халадзільнай тэхнікі.
Вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце. У 1868-78 гадах і 1892—1910 гадах прафесар Вышэйшага тэхнічнага вучылішча ў Мюнхене. На падставе выкарыстання эфекта Джоўля-Томсана сканструяваў і пабудаваў першую прамысловую ўстаноўку для атрымання вадкага паветра (1895) і рэктыфікацыйны апарат для падзелу паветра на кампаненты (1902).