wd wp Пошук:

Карл Францавіч Альбрэхт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Альбрэхт.

Карл Францавіч Альбрэхт (ням.: Karl Albrecht; 27 жніўня 180724 лютага 1863) — расійскі кампазітар, дырыжор і музычны педагог нямецкага паходжання.

Карл Францавіч Альбрэхт нарадзіўся 27 жніўня 1807 года ў Познані.

Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў ва Уроцлаве, у 1823 годзе скончыў курс гармоніі і кантрапункта ў вядомага капельмайстра Ёзэфа Шнабеля.

У 1825 г. паступіў у гарадскі тэатральны аркестр першым скрыпачом; у 1835 г. быў запрошаны рэпетытарам хору ў Дзюсельдорфскі тэатр пад кіраўніцтвам Юліуса Рыца. Затым зрабіўся самастойным дырыжорам опернай трупы, якая вандравала па розных гарадах Германіі.

У 1838 г. К. Ф. Альбрэхт быў запрошаны ў Санкт-Пецярбург, спачатку ў якасці дырыжора аркестра Драматычнага тэатра, а пасля быў прызначаны капельмайстрам Нямецкай оперы. Неўзабаве пасля гэтага ён атрымаў месца капельмайстра ў Рускай оперы. 27 лістапада 1842 года адбылося першае прадстаўленне оперы М. І. Глінкі «Руслан і Людміла» пад кіраўніцтвам Альбрэхта. Аркестрам Рускай оперы ён кіраваў да 1850 года.

У прамежках сваёй капельмейстерскай дзейнасці Альбрэхт дырыжыраваў усімі канцэртамі таго часу; з іх асабліва выдаваліся сімфанічныя канцэрты прыдворнай пеўчай капэлы і канцэрты Філарманічнага грамадства.

У якасці кампазітара К. Ф. Альбрэхт з’яўляецца аўтарам трох струнных квартэтаў, імшы і музыкі да балета «Горны дух», напісаных ім у 1825 годзе.

У 1850 годзе Карл Францавіч Альбрэхт быў прызначаны выкладчыкам музыкі і спеваў у Гатчынскім сірочым інстытуце, дзе і памёр 24 лютага 1863 года.

Яго сыны Яўген і Карл таксама пайшлі па шляху бацькі, абраўшы музыку сваёй прафесіяй.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 В. Альбрехт // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 1. — С. 26–27.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Расіі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургскай губерні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Познані
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1807 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 8 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1863 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 лютага
Катэгорыя·Дырыжоры Расіі