wd wp Пошук:

Карл Фабержэ

Пе́тэр Карл Густававіч Фабержэ́ (18 (30) мая 1846, Санкт-Пецярбург — 24 верасня 1920, Лазана) — расійскі ювелір, заснавальнік сямейнай фірмы і дынастыі майстроў ювелірнага мастацтва.

Біяграфія

Петэр Карл Фабержэ нарадзіўся ў Расіі ў Санкт-Пецярбургу 30 мая 1846 года. Яго бацька — Густаў Фабержэ, паходзіў з нямецкай сям’і і быў родам з Эстоніі, а яго маці — Шарлота Юнгштэдт, была дачкой дацкага мастака. У 1842 годзе Фабержэ-старэйшы заснаваў ювелірную фірму ў Санкт-Пецярбургу.

Петэр Фабержэ падарожнічаў па Еўропе і першапачатковы навучаўся ў Дрэздэне, а затым пачаў асвойваць ювелірную справу ў франкфурцкага майстра Джозэфа Фрыдмана. Ва ўзросце 24 гадоў у 1870 годзе ён узяў фірму бацькі ў свае рукі.

У 1882 годзе на Усерасійскай мастацка-прамысловай выставе ў Маскве вырабы яго фірмы прыцягнулі ўвагу імператара Аляксандра III. Петэр Карл атрымаў заступніцтва царскай сям’і і званне «ювеліра Яго Імператарскай Вялікасці і ювеліра Імператарскай Эрмітажа».

Фірма Фабержэ славілася ў Еўропе. Шматлікія сваякі імператарскай сям’і ў Вялікабрытаніі, Даніі, Грэцыі і Балгарыі атрымлівалі вырабы ў падарунак. У 1900 годзе ў Парыжы Фабержэ атрымаў званне «Майстры Парыжскай Гільдыі Ювелір», а таксама яго ўзнагародзілі ордэнам Ганаровага Легіёна.

Рэвалюцыя прымусіла Фабержэ закрыць сваю фірму ў 1918 годзе. Пасля гэтага ён з’ехаў за мяжу, і памёр у горадзе Лазана ў Швейцарыі 24 верасня 1920 года. Пахаваны на могілках Гран-Жас ў Канах.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Францыі
Катэгорыя·Памерлі 24 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Вучні Петрышуле
Катэгорыя·Памерлі ў кантоне Во
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Гран-Жас
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных