Карл VII Сверкерсан (шведск.: Karl Sverkersson) — ярл Гёталанда (з 1155) і кароль Швецыі ў 1160—1167 гг. Яго парадкавы нумар «сёмы» звязаны з наяўнасцю легендарных шведскіх конунгаў, пра якіх, аднак, нічога не вядома. Карл Сверкерсан быў першым шведскім каралём з імем Карл, які існаваў дакладна.
Карл Сверкерсан быў супернікам Эрыка IX і кіраваў у Гёталандзе яшчэ падчас яго кіравання. У 1161 г. у бітве пры Эрэбру Карл разбіў Магнуса Хенрыксена.
Пасля смерці Магнуса Карл быў прызнаны каралём усёй Швецыі. Падчас кіравання Карла таксама было заснавана шведскае біскупства, у 1164 годзе першым біскупам стаў Стэфан з кляштара Альвастра.
Увесну 1167 года Карл быў забіты ў Вісінгсё, верагодна, людзьмі Кнута Эрыксана, і быў пахаваны ў кляштары Альвастра.
Карл быў у шлюбе з Крысцінай Стыгсдотэр Хвідэ, датчанкай, дачкой Стыга Хвіталедэра, жонка якога была сястрой Вальдэмара Вялікага. Вядомы толькі адзін сын Карла, Сверкер, які стаў каралём Швецыі пасля смерці Кнута Эрыксана.
Папярэднік: Магнус Хенрыксен |
Кароль Швецыі 1161—1167 |
Пераемнік: Кнут Эрыксан |