wd wp Пошук:

Карл Радніцкі

Медаль з партрэтам кардынала Янаша Шчытаўскага. Подпіс — «C.R.»

Карл Радніцкі (ням.: Karl Radnitzky, 16 лістапада 1818, Вена — 10 студзеня 1901, Вена) — аўстрыйскі медальер і разьбяр манетных штэмпеляў[5].

Сын прыдворнага гравёра Ёзэфа Радніцкага. З 1837 года — практыкант, а з 1849 года — гравёр Галоўнага манетнага ўпраўлення ў Вене. З 1853 года — прафесар Акадэміі прыкладнога мастацтва ў Вене.

Вырабіў шэраг штэмпеляў аўстрыйскіх манет, у тым ліку, напрыклад, памятнай манеты вартасцю 2 талеры 1857 года з нагоды заканчэння будаўніцтва аўстрыйскай Паўднёвай чыгункі (падпісаны — «CR»).

Стварыў значную колькасць медалёў: партрэтных, з нагоды розных падзей, узнагародных, у тым ліку медалі з партрэтамі: шведскай спявачкі Ені Лінд (1847, 1850), нямецкага каталіцкага мысляра Ёзэфа Гёрэса (1848), аўстрыйскага нумізмата і археолага Ёзэфа фон Арнета (1851), нямецкага натураліста Карла Фрыдрыха фон Марцыуса, кампазітараў Ферэнца Ліста (1873), Рыхарда Вагнера (1876) і Франца Шуберта (1878).

Свае працы падпісваў: «C.R.», «C.R.F.», «C. RADNITCKY F.».

Зноскі

  1. 1 2 Dr. Constant v. Wurzbach Radnitzky, Karl // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 24. — S. 205.
  2. Karl Radnitzky // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL
  3. Karl Radnitzky // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 (unspecified title) Праверана 13 сакавіка 2022.
  5. СН, 1993, статья «Радницкий Карл»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 1901 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1818 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Манетная справа
Катэгорыя·Гравёры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Медальеры Аўстрыі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Венскай акадэміі мастацтваў