wd wp Пошук:

Карл Дзёніц

Карл Дзёніц (ням.: Karl Dönitz [ˈdøːnɪts]; 16 верасня 1891, Грунау, Германія – 24 снежня 1980, Аўмюле, Шлезвіг-Гольштэйн, Заходняя Германія) — нямецкі марскі афіцэр (з 1943 грос-адмірал) і галоўнакамандуючы Крыгсмарынэ (ням.: Kriegsmarine) падчас Другой сусветнай вайны. У маі 1945, паводле тастаменту Гітлера, на працягу 23 дзён з’яўляўся рэйхспрэзідэнтам Германіі і галоўнакамандуючым Вермахта.

Біяграфія

Дзёніц нарадзіўся ў населеным пункце Грунаў (ням.: Grünau) (цяпер уваходзіць у склад Берліна), у сям’і інжынера-оптыка Эміля Дзёніца і Ганны Баер. У яго таксама быў старэйшы брат, Фрыдрых.

Пасля заканчэння гімназіі, 1 красавіка 1910 Дзёніц залічаецца ў якасці кадэта ў Імператарскі ваенна-марскі флот (ням.: Kaiserliche Marine). Адукацыю ён атрымліваў на бронепалубным крэйсеры I рангу «Герта» (19101911) і ў ваенна-марскім вучылішчы Мюрвік. 15 красавіка 1911 пасля здачы іспытаў атрымаў званне мічмана (ням.: Fahnrich zur See). 1 кастрычніка 1912 года пераведзены на лёгкі крэйсер «Брэслау», які накіроўваўся ў паход да Міжземнага мора. 27 верасня 1913 быў прыстаўлены да звання лейтэнанта флоту (ням.: Leutnant zur See).

Удзел у Першай Сусветнай вайне

У пачатку вайны Дзёніц праходзіў службу на крэйсеры «Брэслау» у Міжземным моры. У жніўні 1914 «Брэслау» разам з лінейным крэйсерам «Гёбен» былі прададзены Турцыі (фармальна), і пасля пераназвання ў «Мідзілі» і «Султан Явуз Селім» адпаведна, сталі прымаць удзел у баявых дзеяннях супраць рускага флоту на Чорным моры. 22 сакавіка 1916 Дзёніц атрымаў чарговае званне обер-лейтэнанта флоту (ням.: Oberleutnant zur See). Пакуль «Брэслау»/«Мідзілі» стаяў на рамонце ў доках Дзёніца часова прызначылі камандзірам аэрадрома лётнага падраздзялення на Дарданэлах. Адтуль ён запытаў пераводу ў падводны флот, які паказаў сваю эфектыўнасць у кастрычніку 1916. Ён служыў вахтавым афіцэрам на U-39, і ў лютым 1918 даслужыўся да камандзіра падводнай лодкі UC-25. 5 верасня 1918, ён стаў камандзірам UB-68, якая дзейнічала ў Міжземным моры. 4 кастрычніка гэтая лодка была знішчана караблямі аховы брытанскага канвою, і Дзёніц быў узяты ў палон.

Вайна скончылася ў 1918, але Дзёніц заставаўся ў брытанскім лагеры для ваеннапалонных да вызвалення ў ліпені 1919.

За час сваёй службы вахтавым афіцэрам і камандзірам падводнай лодкі Дзёніц зразумеў, што асноўнай прычынай няўдач нямецкага падводнага флоту ў канцы вайны было ўвядзенне Брытаніяй сістэмы канвояў. Калі канвой і падвяргаўся нападу падводнай лодкі, то агульныя страты былі невялікімі, а верагоднасць паўторнай яго атакі імкнулася да нуля. Такім чынам, трэба было зрабіць так, каб супраць буйных канвояў дзейнічала як мага больш падводных лодак.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Hitler’s U-Boat War: The Hunters, 1939-1942 — 1996. — С. 35. — ISBN 0-394-58839-8
  3. Karl Donitz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://de.findagrave.com/memorial/4363/karl-d_nitz Праверана 24 кастрычніка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Узнагароджаныя нагрудным знакам падводніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісцем
Катэгорыя·Памерлі ў Шлезвіг-Гольштэйне
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грунау
Катэгорыя·Прэзідэнты Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мемуарысты
Катэгорыя·Кавалеры Ордэна Міхая Храбрага
Катэгорыя·Члены НСДАП
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нацысцкія злачынцы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Падсудныя Нюрнбергскага працэсу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Ваенныя маракі Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў Аўмюле
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
Катэгорыя·Грос-адміралы крыгсмарынэ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым партыйным знакам НСДАП
Катэгорыя·Адміралы Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Кавалеры рыцарскага крыжа з дубовымі лістамі
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа