wd wp Пошук:

Карл Вільгельм Шэеле

Карл Вільгельм Шэеле (шведск.: Jöns Jakob Berzelius; 9 снежня 1742 — 21 мая 1786) — шведскі хімік, член Каралеўскай шведскай АН (1775).

Біяграфія

Па адукацыі і прафесіі фармацэўт. Працаваў у аптэках розных гарадоў Швецыі, дзе і праводзіў хімічныя даследаванні (з 1757). Адкрыў многія неарганічныя і арганічныя рэчывы. Паказаў, што піралюзіт, які лічыўся разнавіднасцю магнітнага жалязняку — злучэнне невядомага металу (1774). Атрымаў хлор (дзеяннем на піралюзіт салянай кіслатой пры награванні, 1774); гліцэрын (дзеяннем свінцовага глёта на раслінныя і жывёльныя тлушчы); з прыродных мінералаў малібдэніт і шэеліт — адпаведна малібдэнавы (1778) і вальфрамавы (1781) ангідрыды. Адкрыў тэтрафтарыд крэмнію (1771), вокіс барыю (1774), мыш’яковісты вадарод (1775), шэраг кіслот: вінную (1769), крэмнефторыставадародную і фторыставадародную (1771), мыш’яковую (1775), шчаўевую (1776), малочную (1780), сінільную (1782) і інш.

Зноскі

  1. Encyclopædia UniversalisEncyclopædia Britannica. Праверана 2 снежня 2016.
  2. 1 2 3 4 Carl Wilhelm Scheele — 1917.
  3. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  4. Шееле Карл Вильгельм // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Carl Wilhelm Scheele // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хімікі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1742 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Хімікі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Памерлі 21 мая
Катэгорыя·Імігранты Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1786 годзе
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных