Карл дэ Валуа, Карл Беззямельны (фр.: Charles comte de Valois, 12 сакавіка 1270 — 16 снежня 1325) — граф дэ Валуа (1286—1325), граф Алансонскі, граф Шартрскі, граф Анжуйскі (1290—1325), граф дзю Мэн (Карл III, 1290—1325), тытулярны імператар Лацінскай імперыі, тытулярны кароль Арагона, сын Філіпа III Смелага і яго першай жонкі Ізабелы Арагонскай. Брат караля Францыі Філіпа IV Прыгожага. Заснавальнік дома Валуа.