wd wp Пошук:

Карліс Гун

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Гун. Карліс Гун (лат.: Kārlis Jēkabs Vilhelms Hūns; ням.: Karl Huhn, руск.: Карл Федорович Гун; 13 лістапада 183028 студзеня 1877, Давос, Швейцарыя) — латышскі жывапісец.

Біяграфія

Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1854-61) у П. В. Басіна. У 1863-71 жыў у Парыжы (у 1863-68 — пенсіянер АМ). Акадэмік (1868) і прафесар (1870) Пецярбургскай АМ. Член Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў (з 1873). Аўтар сцэнак з гарадскога і вясковага жыцця Нармандыі («Хворае дзіця», 1869, Траццякоўская галерэя) і жанравых па характары гістарычных карцін («Сцэна з Варфаламееўскай ночы», 1870, Траццякоўская галерэя). Выконваў таксама партрэты. У сваіх малюнках і акварэлях Гун першым з прафесійных мастакоў звярнуўся да ўласна латышскай тэматыкі.

Зноскі

  1. http://www.studija.lv/?parent=1248
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #103615856X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. Кондаков С. Н. Живописцы // Список русских художников к юбилейному справочнику Императорской Академии Художеств = Списокъ русскихъ художниковъ къ юбилейному справочнику Императорской Академiи Художествъ. — СПб.: Товарищество Р. Голике и А. Вильборг., 1914. — Т. II. — С. 56. — 454 с.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Памерлі ў 1877 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1830 годзе
Катэгорыя·Перасоўнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Акадэмікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Давосе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Латвіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1831 годзе
Катэгорыя·Мастакі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных