У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кара.
Карла Кара Дальмаца (іт. Carlo Carrà; 11 лютага 1881, Куарн’ента (іт. Quargnento), П’емонт — 13 красавіка 1966, Мілан) — італьянскі мастак-графік, прадстаўнік футурызму і метафізічнага жывапісу.
У канцы 20-х гадоў XX стагоддзі Карла Кара пераходзіць да больш рэалістычнай манеры («Раніца на моры»; Мілан, збор Эміліа Джэзі). У 40-я гады ён стварае серыі графічных ілюстрацый да «Дон Кіхота» і «Адысеі». у 1943 годзе Карла Кара апублікаваў аўтабіяграфію «Маё жыццё».
У 1955 і ў 1964 гадах мастак прымае ўдзел у выставах сучаснага мастацтва «Дакумента» ў Каселі, Германія. Кара — аўтар некалькіх даследаванняў аб мастацтве, у тым ліку аб творчасці Джота.