wd wp Пошук:

Карлас Санчэс Марэна

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ка́рлас Са́нчэс Марэ́на (ісп.: Carlos Sánchez Moreno; нар. 6 лютага 1986, Кібда, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, апорны паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Калумбіі (2007—2018).

Клубная кар’ера

Займаўся ў футбольнай акадэміі ў горадзе Медэльін, а пазней пераехаў у Мантэвідэа, дзе займаўся ў клубе «Данубіа». У 2005 годзе далучыўся да ўругвайскага клуба «Рывер Плэйт». У ліпені 2007 года падпісаў 5-гадовы кантракт з французскім клубам «Валансьен». 4 жніўня дэбютаваў у Лізе 1 хатнім матчам супраць клуба «Тулуза» (3:1). Улетку 2012 года кантракт Карласа скончыўся і ён пакінуў клуб, аднак пасля доўгіх і безвыніковых перамоў з англійскімі «Вест Бромвіч Альбіён» і «Болтан Уондэрэрс», ён вярнуўся ў «Валансьен», склаўшы новы кантракт з клубам.

16 жніўня 2013 года Санчэс перайшоў у склад клуба «Эльчэ», які на той момант толькі выйшаў у Ла Лігу. Сума трансферу склала 3,7 млн еўра[4]. Дэбютаваў у складзе новага клуба ўжо 29 жніўня ў стартавым матчы чэмпіянату супраць «Рэал Сасьедада»[5].

Пасля сезона ў Іспаніі 15 жніўня 2014 года Санчэс перайшоў у склад англійскага клуба «Астан Віла»[6]. У жніўні 2016 года, пасля вылету «Астан Вілы» з Прэм’ер-лігі, на правах арэнды стаў іграком «Фіярэнціны»[7]. Улетку 2017 года перайшоў у «Фіярэнціну» на трывалай аснове.

У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Эспаньёлу». У жніўні 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд»[8]. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў ліпені 2020 года.

З сакавіка па чэрвень 2021 года выступаў за «Уотфард».

Міжнародная кар’ера

9 мая 2007 года дэбютаваў у складзе зборнай Калумбіі ў матчы супраць зборнай Панамы.

Зноскі

  1. http://www.lequipe.fr/Football/FootballFicheJoueur26962.html
  2. Carlos Sánchez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Carlos Alberto Sánchez Moreno // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. El Elche ficha al colombiano Carlos Sánchez. Las Provincias
  5. Zurutuza despierta a la Real. Marca
  6. Carlos Sanchez interview: Midfielder ready to be a rock for Aston Villa revival. The Independent
  7. Карлос Санчес перешел из «Астон Виллы» в «Фиорентину». by.tribuna.com
  8. «Вест Хэм» подписал хавбека сборной Колумбии Карлоса Санчеса. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Фіярэнціна
Катэгорыя·Ігракі ФК Валансьен
Катэгорыя·Ігракі ФК Эспаньёл
Катэгорыя·Ігракі ФК Рывер Плэйт Мантэвідэа
Катэгорыя·Футбалісты Калумбіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Калумбіі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Астан Віла
Катэгорыя·Ігракі ФК Эльчэ
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Уотфард
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калумбіі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта