wd wp Пошук:

Каркоўскае

Карко́ўскаевозера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 4 км на паўночны захад ад возера Межава і за 3 км ад вёскі Межава, у басейне ракі Чарапяціца.

Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 1,28 км.

Размешчана сярод забалочанага ляснога масіву. Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі забалочаныя, на поўначы сплавінныя. Ва ўсходняй частцы з возера выцякае ручай у Чарапяціцу.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. Архівавана 1 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Басейн Нішчы
Катэгорыя·Азёры Расонскага раёна