wd wp Пошук:

Карал Слаўкаўскі

Карал Слаўкаўскі (малюнак Яна Вілімека)

Ка́рал Сла́ўкаўскі (чэшск.: Karel Slavkovský; 25 студзеня 1845, Бештвіна, цяпер раён Хрудзім, Чэхія — 15 лютага 1919, Прага) — чэшскі піяніст.

Пачаў вучыцца музыцы ў свайго дзядзькі, мясцовага настаўніка. Затым перабраўся ў Прагу, дзе вучыўся ў кампазітара Чэнека Вінаржа і піяніста Аляксандра Драйшака. У 1864 годзе дэбютаваў як акампаніятар, першы сольны канцэрт даў у 1870 годзе. Адным з першых пражскіх выканаўцаў зацікавіўся старадаўняй музыкай, выконваў творы Даменіка Скарлаці. Найбольш вядомы як першы выканаўца Фартэпіяннага канцэрту Антаніна Дворжака (24 сакавіка 1878), быў таксама першым выканаўцам некаторых фартэпіянных п’ес Бедржыха Сметаны, ахвотна іграў ранніх чэшскіх кампазітараў (Воржышака, Душака). З 1867 года вёў таксама выкладчыцкую дзейнасць.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Піяністы Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1845 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Чэхіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага