wd wp Пошук:

Караліна Мацкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацкевіч. Каралíна Мацкéвіч (1966, Мінск, Беларусь) — беларуская і брытанская біблеістка, доктарка біблеістыкі, дзяячка беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.

Біяграфія

Скончыла Беларускі Дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (сёння Дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт)[1]. У канцы 80-х — пачатку 90-х была актывісткай «Талакі», каардынатаркай Канфедэрацыі беларускіх суполак, працавала ў рэдакцыі часопіса «Унія»[2]. Караліна Мацкевіч вывучала тэалогію ў Лонданскім місіянерскім інстытуце і Каталіцкім інстытуце ў Парыжы. Абараніла дысертацыю па біблейскай крытыцы ў Шэфілдскім універсітэце. Выкладае ў Гітрапскім каледжы біблеістыкі Лонданскага ўніверсітэта. З’яўляецца адказнай экзаменатаркай Міжнароднага бакалаўрыята па беларускай літаратуры. Член Бібліятэчнай рады Скарынаўскай бібліятэкі-музея ў Лондане[3].

Шмат перакладае з розных моў, разам з У. Гарбацкім удзельнічае ў стварэнні беларуска-французскага слоўніка.

Бібліяграфія

Кнігі

Артыкулы

Зноскі

  1. Наталля Гардзіенка, Беларусы ў Вялікабрытаніі, Мн.: Медысонт, 2010. (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 18), с. 549.
  2. Анкета пасля лета. Караліна Мацкевіч: «Мае дочкі, народжаныя ў Англіі, гавораць па-беларуску», Радыё Свабода, 18 верасень 2019, https://www.svaboda.org/a/30169734.html
  3. Старонка Бібліятэкі-музея Ф. Скарыны, http://www.skaryna.org.uk/about_bel/rada/ Архівавана 26 лютага 2021.
  4. https://rbecs.org/category/karalina-matskevich/
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны
Катэгорыя·Беларусы ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Біблеісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Багасловы Беларусі
Катэгорыя·Члены Талакі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе