У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацкевіч. Каралíна Мацкéвіч (1966, Мінск, Беларусь) — беларуская і брытанская біблеістка, доктарка біблеістыкі, дзяячка беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.
Скончыла Беларускі Дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (сёння Дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт)[1]. У канцы 80-х — пачатку 90-х была актывісткай «Талакі», каардынатаркай Канфедэрацыі беларускіх суполак, працавала ў рэдакцыі часопіса «Унія»[2]. Караліна Мацкевіч вывучала тэалогію ў Лонданскім місіянерскім інстытуце і Каталіцкім інстытуце ў Парыжы. Абараніла дысертацыю па біблейскай крытыцы ў Шэфілдскім універсітэце. Выкладае ў Гітрапскім каледжы біблеістыкі Лонданскага ўніверсітэта. З’яўляецца адказнай экзаменатаркай Міжнароднага бакалаўрыята па беларускай літаратуры. Член Бібліятэчнай рады Скарынаўскай бібліятэкі-музея ў Лондане[3].
Шмат перакладае з розных моў, разам з У. Гарбацкім удзельнічае ў стварэнні беларуска-французскага слоўніка.
Кнігі
Артыкулы