wd wp Пошук:

Каралеўства Лівія

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лівія.

Аб’яднанае каралеўства Лівія (араб. المملكة الليبية‎‎) было ўтворана 24 снежня 1951 года і спыніла сваё існаванне 1 верасня 1969 года, калі ў выніку ваеннага перавароту манархія была зрынута і была абвешчана рэспубліка.

Канстытуцыя

Каралеўства было спадчыннай канстытуцыйнай манархіяй. Кароль меў вярхоўную уладу. Парламент складаўся з дзвюх палат (Сената і Палаты прадстаўнікоў). Прэм’ер-міністр прызначаўся і адпраўляўся ў адстаўку каралём.

Гісторыя

21 лістапада 1949 года Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая ўстанаўлівала, што Лівія павінна атрымаць незалежнасць да 1 студзеня 1952 года. На наступных перамовах Лівію прадстаўляў Ідрыс. 24 снежня 1951 года Лівія абвясціла пра сваю незалежнасць, стаўшы першай арабскай дзяржавай, якая атрымалі незалежнасць па рашэнні ААН, і адной з першых незалежных афрыканскіх дзяржаў. Лівія была абвешчана канстытуцыйнай манархіяй, а Ідрыс стаў каралём.

У 1959 годзе ў Лівіі былі выяўлены значныя паклады нафты, і прыбыткі ад яе наступнай здабычы ператварылі Лівію з адной з найбяднейшых дзяржаў свету ў адну з самых багатых. Хоць нафта істотна змяніла фінансавае становішча краіны, прыбыткі ад яе здабычы канцэнтраваліся ў руках вузкага ўладнага пласта, што выклікала незадаволенасць у грамадстве.

Адміністрацыйны падзел

Тры правінцыі (1951—1963)

Правінцыі да 1963 года
Правінцыя Сталіца Плошча км²[1]
Кірэнаіка Бенгазі 855,370
Фецан Себха 551,170
Трыпалітанія Трыпалі 353,000

Зноскі

  1. Libya Districts
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Афрыкі
Катэгорыя·Зніклі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Лівіі