Карабішчы́[3] (трансліт.: Karabiščy, руск.: Коробищи) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Арэхаўскага сельсавета.
Да 24 жніўня 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Высокаўскага сельсавета[4], да 27 снежня 1985 года — знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Арэхаўскага пассавета[5], да 8 красавіка 2004 года — уваходзіла ў склад Высокаўскага сельсавета[6].
Вёска размешчана за 11 км на паўночны ўсход ад Оршы. Побач праходзіць міжнародная аўтамагістраль Корк — Омск (у межах Беларусі — магістраль М1).