wd wp Пошук:

Капліца-пахавальня Караля Мараўскага

Капліца-пахавальня Караля Мараўскага — капліца ў в. Душкава Валожынскага раёна. Размешчана на могілках[1], на поўдзень ад драўлянай капліцы і на поўнач ад капліцы-пахавальні ў стылі позняга класіцызму.

Пабудавана ў першай палавіне XIX стагоддзя з цэглы як пахавальня генерал-маёра К. Г. Мараўскага (мемарыяльная мармуровая дошка на фасадзе)[2][1].

Архітэктура

Мемарыяльная мармуровая дошка

Помнік архітэктуры ампіру. Чатырохгранны аб’ём пад двухсхільным пакрыццём (паўзруйнавана). Фасад вырашаны 2-калонным порцікам з трохвугольным франтонам; мае 2 кароткія пілоны-пастаменты. Атынкаваныя грані крапаваны прамавугольнымі нішамі з паўкруглымі супрапортамі над імі, вуглавым рустам[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 137. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  2. Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО “Полифакт” : ООО “Лекция”, 2000. — С. 167—168. — 415 с. — ISBN 985-6107-24-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Капліцы-пахавальні Беларусі
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Валожынскага раёна
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі ампір
Катэгорыя·Душкава
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·XIX стагоддзе ў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Мараўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Капліцы Мінскай вобласці