wd wp Пошук:

Канёк Гадлеўскага

Канёк Гадлеўскага (Anthus godlewskii) — птушка сямейства Сітаўкавыя (Motacillidae). Відавая назва дадзена ў гонар польскага заолага В. А. Гадлеўскага(руск.) бел. (1840—1880).

Апісанне

Канёк Гадлеўскага падобны на ляснога свірстуна (Anthus trivialis), але афарбоўка з рудым налётам, асабліва на грудзях, кіпцюр задняга пальца амаль прамы. Ад Anthus cervinus адрозніваецца светлымі нагамі.

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў раўнінных і горных стэпах Цэнтральнай і Усходняй Азіі ад усходняга Алтая і ўсходняга схілу мангольскага Алтая(руск.) бел. на ўсход да Вялікага Хінгана(руск.) бел.. Да поўначы да паўднёвага схілу Тану-Ала, паўднёвага схілу хрыбта Сангілен, на ўсход ад да поўначы як мяркуецца, да 50-й паралелі, у Забайкаллі да 53-й паралелі. Паўднёвыя межы распаўсюджання не высветлены, як мяркуецца, на поўдзень да паўночнай мяжы Тыбецкага нагор’я. Жыве ў хмызняковым і камяністым стэпе.

Харчаванне

Сілкуецца насякомымі і іх лічынкамі, дробнымі малюскамі і чарвякамі.

Размнажэнне

Гняздуецца на сухіх схілах гор і пагоркаў. Гняздо ў паглыбленнях глебы, выслана сухімі сцяблінамі і лісцем, а латок конскім воласам і пухам. У поўнай кладцы 3-5 светла-шэрых яек з бурымі крапінкамі. Наседжвае кладку самка 12 дзён. Птушаняты вылупляюцца на працягу сутак. Самец корміць самку на гняздзе ў канцы наседжвання.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Таксоны жывёл, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Сітаўкавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1876 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Птушкі Азіі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта