wd wp Пошук:

Тану-Ала

Тану-Ала, таксама Тану-Ола — горная сістэма (хрыбет) у Паўднёвай Сібіры, на поўдні Тувы. Складаецца з усходняй і заходняй частак. Хрыбет цягнецца з усходу на захад уздоўж мяжы з Манголіяй. Сярэдняя вышыня 2500-2700 м. Даўжыня прыкладна 300 км.

Вяршыні з вечнымі снягамі адсутнічаюць. Паўночныя схілы, якія з’яўляюцца водападзелам для Енісея і пакрытыя кедрава-лістоўнічнай тайгой, звернутыя да Усходніх Саянаў. На паўднёвых схілах пераважае стэп. Заходняя канцавіна Тану-Ала прылягае да Алтайскіх гор.

Геалагічныя пароды прадстаўлены пясчанікамі, сланцамі, кангламератамі, эфузіўна-асадкавымі пародамі і гранітамі. Раней у гарах была здабыча кобальту.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Горы Расіі