Канюшы — прыдворны чын(руск.) бел. (пасада) у сярэднявечных манархіях, які прадугледжвае загадванне конямі і стайнямі манарха: напрыклад, лорд-канстэбль(руск.) бел. у Англіі, канетабль(руск.) бел. у Францыі.
У Польшчы вядомы з XI ст., у ВКЛ — з XV ст. Павінен быў наглядаць за вялікакняжацкімі табунамі і стайнямі, хоць фактычна гэтыя абавязкі выконваў падканюшы. У XVI ст. пры вялікім князю называўся канюшы дворны, у паветах — канюшы земскі. З XVII ст. пасада вялікага канюшага (канюшы ВКЛ) — дыгнітарская, гэта значыць прыдворная.
У Рускай дзяржаве чын канюшага, ці ледзь не самы прэстыжны пры двары, існаваў з XV да пачатку XVII стагоддзя. Вядзе сваё паходжанне ад княжаскага цівуна XI—XII стст. З канца XV стагоддзя канюшы — начальнік Канюшневага загаду(руск.) бел.[1].