wd wp Пошук:

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Скандынавіі

Скандынаўскія краіны

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Скандынавіі (лац.: Conferentia Episcopalis Scandiae, CES) — калегіяльны орган царкоўна-адміністрацыйнага кіравання Рымска-Каталіцкай царквы ў Даніі, Ісландыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швецыі. Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Скандынавіі ажыццяўляе вызначаныя пастырскія функцыі, накіраваныя на вырашэнне літургічных, дысцыплінарных і іншых пытанняў, уласцівых каталіцкай абшчыне скандынаўскіх краін. Вышэйшым органам Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Скандынавіі з’яўляецца агульны сход біскупаў скандынаўскіх краін. Рашэнні канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Скандынавіі зацвярджаюцца Рымскім Папам.

Гісторыя

У 1923 годзе адбылася сустрэча ардынарыя стакгольмскай дыяцэзіі біскупа Іаханеса Эрыка Мюлера, ардынарыя апостальскага вікарыята Даніі біскупа Іосіфам Брэмсом і ардынарыя апостальскага вікарыята Нарвегіі Іаханеса Олафа Сміта. Падчас гэтай сустрэчы вырашаліся пытанні пра становішча жаночых манаскіх кангрэгацый у Скандынавіі і падрыхтоўкі да візіту прэфекта Кангрэгацыі распаўсюджання веры кардынала Вілема Марынуса ван Росума. На гэтай сустрэчы таксама было вырашана правесці ў хуткім часе Сінод.

12 жніўня 1923 года ў Стакгольме адбыўся першы этап Сінода біскупаў скандынаўскіх краін. Падчас сінадальнага сходу біскуп Іаханес Эрык Мюлер прапанаваў стварыць царкоўны адміністрацыйны орган, цэнтр якога знаходзіўся б у Капенгагене. Другі этап Сінода адбыўся 15 жніўня 1923 года ў Хельсінкі, на якім абмяркоўвалася пытанне стварэння агульнай духоўнай семінарыі для дыяцэзій скандынаўскіх краін.

У лютым 1924 года адбылася інфармацыйная сустрэча, да якой далучыўся ардынарый апостальскай прэфектуры Ісландыі біскуп Марцін Мёйленберг.

У жніўні 1932 года ў рамках Скандынаўскага еўхарыстычнага кангрэсу адбылася яшчэ адна сустрэча біскупаў скандынаўскіх краін.

Падчас Другой сусветнай вайны Святы Прастол санкцыянаваў стварэнне пастаяннай канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Скандынавіі. Арганізацыйная сустрэча адбылася 11 — 14 чэрвеня 1946 года. Наступныя сходы Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Скандынавіі праходзілі ў Осла (верасень 1951 года), Бергене (май 1960 года), Хельсінкі (27 верасня 1984 года). На канферэнцыі ў Хельсінкі было вырашана, што біскупы будуць сустракацца праз вызначаны прамежак часу.

Члены канферэнцыі

У склад Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Скандынавіі ўваходзяць сем біскупаў з

Дыяцэзіі Краіны
Дыяцэзія Капенгагена
Дыяцэзія Стакгольма
Дыяцэзія Хельсінкі
Дыяцэзія Осла
Тэрытарыяльная прэлатура Тромсё
Тэрытарыяльная прэлатура Тронхейма
Дыяцэзія Рэйк'явіка

Арганізацыйная структура

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў збіраецца адзін раз у два гады. Вышэйшым органам Канферэнцыі з’яўляецца Генеральная асамблея, якая аб’ядноўвае ўсіх каталіцкіх біскупаў Скандынавіі.

Генеральная асамблея

На Генеральнай асамблеі вырашаюцца наступныя пытанні:

Рашэнні, прынятыя на Генеральнай асамблеі абавязковыя для ўсіх удзельнікаў Канферэнцыі.

Пастаянны савет

Пастаянны савет дзейнічае паміж сходамі Генеральнай асамблеі. Пастаянны савет складаецца са Старшыні і Генеральнага сакратара, якія маюць права прымаць рашэнні абавязковыя для ўсіх удзельнікаў паміж працамі Генеральных асамблей.

Спіс старшыняў

Імя Гады старшынства Дадатковая інфармацыя
1 біскуп Джон Эдвард Тэйлар 19701973 ардынарый дыяцэзіі Стакгольма
2 біскуп Паўль Версурэн 19731978 ардынарый дыяцэзіі Хельсінкі
3 біскуп Джон Вілем Нікалайсен Гран 19781986 ардынарый дыяцэзіі Осла
4 біскуп Паўль Версурэн 19861998 ардынарый дыяцэзіі Хельсінкі
5 біскуп Герхард Швенцэр 19992005 ардынарый дыяцэзіі Осла
6 біскуп Андэрс Арбареліус з 2005 ардынарый дыяцэзіі Стакгольма

Крыніца

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Каталіцтва ў Фінляндыі
Катэгорыя·Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў
Катэгорыя·Каталіцтва ў Нарвегіі
Катэгорыя·Каталіцтва ў Даніі
Катэгорыя·Каталіцтва ў Ісландыі
Катэгорыя·Каталіцтва ў Швецыі