wd wp Пошук:

Кантэміраўскі мост

Кантэміраўскі мост — развадны мост цераз Вялікую Неўку ў Санкт-Пецярбургу. Злучае Выбаргскую старану і Аптэкарскі востраў, звязваючы Выбаргскі і Петраградскі раёны.

Злучае Кантэміраўскую вуліцу і Выбаргскую набярэжную з праспектам Медыкаў і Аптэкарскай набярэжнай. Побач з мостам размешчана Ленінградская тэлевежа.

Вышэй па плыні знаходзіцца Грэнадзерскі мост, ніжэй — Ушакоўскі мост.

Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Лясная».

Назва дадзена ў 1982 годзе па аднайменнай вуліцы, якая перайменавана ў памяць аб вызваленні ад нямецкіх акупантаў у снежні 1942 года чыгуначнай станцыі Кантэміраўкі ў Варонежскай вобласці.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Стальныя масты
Катэгорыя·Масты цераз Вялікую Неўку
Катэгорыя·Развадныя масты Санкт-Пецярбурга