wd wp Пошук:

Вялікая Неўка

Вялікая Неўка (руск.: Больша́я Не́вка) — першы правы рукаў дэльты Нявы, бярэ пачатак за паўкіламетры ніжэй Ліцейнага моста. Упадае ў Елагінскі фарватар Неўскай губы. Сярод рукавоў Нявы з’яўляецца найбуйнейшым па працягласці.

Даўжыня каля 8,5 км. Шырыня ад 50 да 360 м. Глыбіня да 8,5 м.

Воднасць Вялікай Неўкі змяняецца на працягу ад вытока да вусця, памяншаючыся па меры адгалінавання ад яе двух рукавоў — Малой і Сярэдняй Невак. Норма сярэднегадавога расходу вады ў пачатку Вялікай Неўкі — 342 м³/с. Сярэдняя глыбіня змяняецца ад 6,0 да 3,8 м. Хуткасць цячэння — 0,24—0,28 м/с.

За 4 км ад вусця Вялікая Неўка прымае ваду Чорнай Рэчкі. Вялікая Неўка аддзяляе Выбаргскую старану ад Петраградскай стараны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Рэкі і каналы Санкт-Пецярбурга
Рэкі паводле алфавіта
Рукавы і пратокі Нявы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных