wd wp Пошук:

Петраградскі раён

Петраградскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Санкт-Пецярбурга. Размешчаны на астравах у паўночнай і паўночна-заходняй частцы дэльты ракі Нявы. Мяжуе з Прыморскім, Выбаргскім, Васілеастроўскім і Цэнтральным раёнамі. У назвах двух праспектаў раёна (Вялікага і Малога праспектаў) для адрознення іх ад аднайменных праспектаў Васільеўскага вострава захавалася назва адпаведнага гістарычнага раёна — Петраградская Старана (скарочана П. С.).

Культура і спорт

У раёне працуе 51 ўстанова культуры, сярод іх: Санкт-Пецярбургскі Мюзік-Хол, ДК ім. Ленсавета, Тэатр Балтыйскі дом, Ленінградскі Палац моладзі, Санкт-Пецярбургскі планетарый, Ваенна-гістарычны музей артылерыі, інжынерных войскаў і войскаў сувязі, музей Палітычнай гісторыі, Музей гісторыі горада (Петрапаўлаўская крэпасць), Ленінградскі заапарк.

На Петраградскай старане працуе 401 спартыўны аб’ект, у тым ліку 7 стадыёнаў: Пятроўскі, Юбілейны, СКА і іншыя; 8 плавальных басейнаў, 2 палацы спорту, 124 спартыўныя залы, 14 крытых тэнісных кортаў, 140 спартыўных пляцовак, 11 стралковых ціраў, 2 яхт-клубы, 6 вяслярных клубаў, 2 конныя цэнтры.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Петраградскі раён