wd wp Пошук:

Кантагіёзны малюск

Кантагіёзны малюск (новалац. molluscum contagiosum) уяўляе скурнае захворванне, прычынай якога з’яўляецца вірусная інфекцыя. Звычайна пашкоджваецца скура, часам - слізістыя абалонкі. Найбольш часта інфекцыя ўзнікае ў дзяцей ва ўзросце ад аднаго да дзесяці гадоў. Інфекцыя перадаецца пры непасрэдным кантакце з хворым або праз забруджаныя прадметы ўжытку.

Узбуджальнік

Вірус інфільтруе толькі чалавека, не пераносіцца жывёламі, блізкі да вірусаў воспы. Існуе 4 тыпу віруса кантагіёзнага малюска (MCV-1, MCV-2, MCV-3, MCV-4). З іх найбольш распаўсюджаны MCV-1, а MCV-2 звычайна выяўляецца ў дарослых і часта перадаецца палавым шляхам. Таксама можа перадавацца праз ваду (напрыклад, басейн). Унутры ўтварэння знаходзіцца вадкасць, праз якую ён пераносіцца і размнажаецца.

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам
Катэгорыя·Вірусныя інфекцыі
Катэгорыя·Захворванні скуры і яе прыдаткаў
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных