wd wp Пошук:

Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі

Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі — адна з першых легальных палітычных партый Беларусі ў пачатку ХХ ст. Створана ў канцы 1905 — пачатку 1906 г. віленскім каталіцкім епіскапам Э. Ропам.

Гісторыя

На арганізацыйным з’ездзе, які адбыўся ў лютым 1906 г. у Вільні, прысутнічала каля 1000 яе прыхільнікаў, прадстаўнікоў каталіцкага духавенства, землеўладальнікаў, інтэлігенцыі, рабочых і сялян. Спалучала лібералізм кадэцкага кірунку ў адносінах да палітычнага жыцця, кансерватызм у падыходах да сацыяльна-эканамічных праблем Беларусі і Літвы і ідэалы хрысціянскай дэмакратыі.

Супрацоўнічала з польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыяй. Мела курсы навучання ксяндзоў, выдавала газету «Nowiny Wileńskie» («Віленскія навіны», студзень-люты 1906), «Towarzysz pracy» («Сябра працы», люты-сакавік 1906), «Przyjaciel ludu» («Сябра народу», са студзеня 1906). Патрабавала абласнога самакіравання для Беларусі і Літвы, аўтаноміі з заканадаўчым сеймам для Польшчы. Вырашэнне аграрнага і іншых пытанняў звязвала з устанаўленнем мясцовага самакіравання. Адстойвала памешчыцкае землеўладанне, выказвалася за садзеянне сялянам у набыцці зямлі.

Дзейнічала пераважна ў Віленскай і некаторых паветах Гродзенскай губерні, дзе большасць насельніцтва складалі католікі.

На выбарах у І Дзяржаўную думу блакіравалася з Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыяй («кадэтамі») і дамаглася значнага поспеху: з 7 дэпутатаў ад Віленскай губерні 6 — прыхільнікі партыі, з іншых заходніх губерняў яе падтрымлівалі 11 дэпутатаў (т.зв. аўтанамісты). У ІІ Дзяржаўнай Думе Расійскай імперыі ідэі партыі падтрымлівалі 11 аўтанамістаў.

Партыя распалася ўвосень 1907 г.

Праграма партыі (1906)

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1906 годзе
Катэгорыя·Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі Беларусі
Катэгорыя·Палітычныя партыі Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі краёўцаў
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі