wd wp Пошук:

Канстанцін фон Эканома

Канстанцін фон Эканома (21 жніўня 1876, Брэіла21 кастрычніка 1931 г., Вена) — аўстрыйскі неўролаг грэчаскага паходжання.

Біяграфія

Канстанцін фон Эконома нарадзіўся ў румынскім горадзе Брэіла у багатай дваранскай сям’і. Неўзабаве разам з сям’ёй пераехаў у аўстрыйскі Трыест, дзе прайшло яго дзяцінства. У 1893 годзе паступіў у Венскі політэхнічны універсітэт і спачатку вучыўся на інжынера. Праз два гады стаў вучыцца на медыка. У 1901 годзе скончыў медыцынскі факультэт Венскага універсітэта. З 1900 па 1903 год быў асістэнтам у фізіёлага Зыгмунта Экснера(руск.) бел.. Вучыўся ў Мюнхене ў Эміля Крепеліна. З 1906 года працаваў у Вене на кафедры псіхіятрыі асістэнтам Юліуса Вагнер-Яўрэга[4].

З’яўляўся адным з першых лётчыкаў у Аўстрыі. З 1910 года быў прэзідэнтам аэраклуба. Падчас Першай сусветнай вайны служыў пілотам, а затым ваенным лекарам[4]. З 1920 года і да канца жыцця — прафесар кафедры неўрапаталогіі і псіхіятрыі медыцынскага факультэта Венскага універсітэта. З 1928 года з’яўляўся старшынёй Венскага таварыства псіхіятраў[4]. У 1931 годзе адкрыў аддзяленне для вывучэння галаўнога мозгу[5].

Памёр у 1931 годзе ад сардэчнага прыступу[6].

Навуковая дзейнасць

Карта Эканома—Каскінаса

Апублікаваў каля 150 артыкулаў і кніг. Устанавіў наяўнасць цэнтра галаўнога мозгу, які адказвае за глытанне і дыханне. Займаўся вывучэннем парушэнні сну, распрацаваў тэорыю сну Апісаў эпідэмічны летаргічны энцэфаліт, пасля названы яго імем. У 1925 годзе сумесна з Георгам Н. Каксінасам распрацаваў схему цытаархітэктонікі кары паўшар’яў галаўнога мозгу (карта Эканома—Каскінаса). Згодна з гэтай схеме, паверхня кожнага паўшар’я дзеліцца на 7 доляй і 109 палёў

Памяць

У 1932 годзе ў яго гонар быў названы завулак у венскім раёне Фаварытэн. У 1966 годзе ў двары Венскага ўніверсітэта быў усталяваны бюст Канстанціна фон Эканома[7]. У 1976 годзе, да 100-годдзя з дня яго нараджэння, у Аўстрыі была выпушчаная памятная марка[8].

Сачыненні

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Constantin Alexander Economo // Brockhaus Enzyklopädie
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Constantin von Economo // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  4. 1 2 3 Экономо Константин // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)
  5. Economo, K. (1932) Constantin Freiherr von Economo. Wienn^ Mayer & Co.
  6. Profesor Economo(недаступная спасылка). In: Die neune zeitung, 22. Oktober 1931, S. 3
  7. Van Bogaert, L., Théodoridès, J. (1979). Constantin von Economo. The Man and the scientist. Wien: Verlag der Österreichen akademie der Wissenschaften ISBN 3-7001-0284-4.
  8. Haas, L.F. (2002). Neurological stamp. Constantin von Economo. In: Journal of Neurology, Neurosurery, and Psychiatry, 73, 81.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лётчыкі Аўстрыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэіле
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Памерлі 21 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыкі Аўстрыі
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі