wd wp Пошук:

Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крошынскі. Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі (? — пасля 1513) — акольнічы і скарбнік смаленскі[1].

Біяграфія

З роду Крошынскіх герба «Ліхтар»[1], сын князя Фёдара. Падчас вайны 1487-1492 гадоў вотчыны Крошынскіх на ўсходзе Смаленскай зямлі заняты маскоўскімі войскамі. У 1503 годзе князь Канстанцін атрымаў ад вялікага князя Аляксандра маёнткі Дубна ў Гарадзенскім павеце, да часу вяртання смаленскіх маёнткаў ад маскоўцаў[1]. Наданне князю Канстанціну ў 1506, 1509, 1512 гадах пацвярджаў вялікі князь Жыгімонт Стары, а ў 1531 годзе ўдаве князя Ганне, якая запісала Дубна па сваёй смерці каралеве Боне[2].

У шлюбе з Ганнай, дачкой смаленскага акольнічага Івана Кошкі, меў трох дачок.

Зноскі

  1. 1 2 3 Крошынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  2. Семянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / Установа “Музей «Замкавы комплекс „Мір“»”; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мінск : Медысонт, 2014 .- С. 372—394. — С. 373—374.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Крошынскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Акольнічыя смаленскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Крошынскія