.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Канстанцін Казімір Бжастоўскі (1644 — 24 кастрычніка 1722) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч. Біскуп смаленскі (1685—1687) i віленскі (1687—1722).
Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Цыпрыяна Паўла Бжастоўскага.
Канонік віленскі з 1661, кафедральны прапаведнік з 1664. У 1665 выехаў на вучобу ў Рым, дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі (1669). Сакратар вялікі літоўскі ў 1671—1684, біскуп смаленскі ў 1685—1687 i віленскі з 24 лістапада 1687 па 24 кастрычніка 1722.
У 1689 дамогся смяротнага прысуду для філосафа-атэіста Казіміра Лышчынскага.
У 1690-я гады ўступіў у востры канфлікт з пануючай у ВКЛ групоўкай Сапегаў (прычынай было размяшчэнне ў 1692 вялікім гетманам літоўскім Казімірам Янам Сапегам войска на зіму ў царкоўных маёнтках). Біскупа падтрымаў кароль Ян III Сабескі, які імкнуўся аслабіць уплыў Сапегаў у ВКЛ. У 1694 біскуп пракляў Сапегаў, але Папа Рымскі выступіў супраць абвастрэння канфлікту, які вёў да разгортвання феадальнай вайны 1697—1702 паміж шляхтай і Сапегамі. У 1697 заключыў кампраміснае пагадненне з Сапегамі.
Падчас Паўночнай вайны 1700—21 падтрымліваў караля Аўгуста II, але пасля далучыўся да Віленскай канфедэрацыі, скіраванай супраць караля.
У 1713 запрасіў у Вільню рахітаў(польск.) бел., а ў 1722 — піяраў, якія адчынілі калегіум. Прымаў у сваёй рэзідэнцыі ў Верках рускага цара Пятра І, абараняў перад ім Грэка-Каталіцкую царкву. Гэта прывяло Пятра І у гнеў, яго ледзь суцішыў гетман польны літоўскі Рыгор Агінскі. У 1717 склікаў сінод Віленскай дыяцэзіі.
Аўтар тэалагічных твораў.
Быў ініцыятарам будаўніцтва віленскага Касцёла Святой Троіцы(руск.) бел..