wd wp Пошук:

Канстанцін Іпалітавіч Равінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Равінскі. Канстанцін Іпалітавіч Равінскі (4 (16) чэрвеня 1862, с. Спаса-Руцкае, Духаўшчынскі павет, Смаленская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Духаўшчынскі раён, Смаленская вобласць, Расія1942) — расійскі краязнавец, мемуарыст. Каныдат права

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і двараніна, чыноўніка фінансавага ведамства. У 1886 г. скончыў юрыдычны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта. У 1887 г. адбываў вайсковую павіннасць вольнаапрадзяляюшчымся, атрымаўшы чын старэйшы унтэр-афіцэр. Далей служыў чыноўнікам у розных дзяржаўных ведамствах, атрымаўшы высокі чын сапраўднага стацкага саветніка. 3 1899 г. у Міністэрстве фінансаў Расійскай імперыі, з 1910 г. кіраваў Курляндскай казённай палатай (Мітава). Абіраўся членам епархіяльнага савета ад міран. У 1917 г. камісар Часовага ўрада па Арлоўскай губерні.

29 кастрычніка 1929 г. быў арыштаваны і прыгавораны да высылкі, аднак быў вызвалены з-пад варты па хваробе. Дакладная дата і месца смерці невядомыя.

Навуковая дзейнасць

Як гісторык-краязнавец дэбютаваў у 1887 г. у «Смоленском вестнике» артыкулам пра апошні перыяд Смаленскага княства. Быў ініцыятарам адкрыцця ў Смаленску вучонай архіўнай камісіі і таварыства вывучэння Смаленскага краю. У 1890 г. надрукаваў у «Смоленском вестнике» беларускую паэму «Энеіда навыварат» і паведаміў звесткі пра яе аўтара — свайго дзеда В. П. Равінскага.

Працы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаленскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Краязнаўцы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Духаўшчынскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня