wd wp Пошук:

Канстанцін Іванавіч Ціхаміраў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ціхаміраў. Канстанцін Іванавіч Ціхаміраў (13 снежня 1848, Віцебск — 1 жніўня 1913) — расійскі інжынер і архітэктар, выкладчык[1]. Меў прынамсі двух братоў: Сяргей таксама быў інжынерам-архітэктарам, а Мікалай(руск.) бел. — урачом-афтальмолагам, лейб-акулістам Найвысокага двара[2][3].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў Віцебску 13 снежня 1848 года. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віцебскай гімназіі. У 1868 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча пансіянерам земства. Скончыў курс у 1873 годзе па першым разрадзе[1].

Прафесійная дзейнасць

Адразу пасля заканчэння вучылішча быў прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў з адкамандзіраваннем для заняткаў у Тэхнічна-будаўнічы камітэт(руск.) бел.[1].

Адначасова з тым паступіў памочнікам да інжынера-архітэктара Д. Д. Сакалова(руск.) бел. на працы па перабудове будынкаў галоўнай тэлеграфнай станцыі і тэлеграфнага дэпартамента ў Санкт-Пецярбургу[1]. У 1875 годзе адкамандзіраваны міністэрствам у дапамогу Д. Д. Сакалову па пабудове будынка тэлеграфнага музея і кватэры для дырэктара названага дэпартамента. У той самы час К. Ціхаміраў займаўся ў якасці тэхніка пры канцылярыі дырэктара Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. У 1875 годзе запрошаны ў школу дзясятнікаў для кіраўніцтва чарцёжнымі заняткамі і для выкладання курса архітэктуры (да 1883). У 1876 годзе прызначаны памочнікам выкладчыка архітэктурнага чарчэння ў Пецярбургскае Будаўнічае вучылішча, а з 1878 года складаўся выкладчыкам па складанні архітэктурных праектаў[1].

З 1876 года, па заканчэнні пабудоў тэлеграфнага ведамства, К. Ціхаміраў быў памочнікам у інжынера-архітэктара А. Р. Гешвенда(руск.) бел. (да 1885 года) і ўдзельнічаў пры наступных яго пабудовах у Пецярбургу: трох дамоў купца К. Б. Корпуса ля Чырвонага і Сіняга мастоў па набярэжнай(руск.) бел. р. Мойкі[4][5], дома купца Шахава на Ганчарнай вуліцы, дома сп. А. Р. Гешвенда на 9-й лініі(руск.) бел. Васільеўскага вострава[6], дома(руск.) бел. для служачых фінляндскай чыгункі(руск.) бел.[7] і дома купца Г. І. Любіенса ля Ізмайлаўскага моста[8]. У 1877-78 гадах быў памочнікам інжынера-архітэктара А. Ю. Навіцкага і загадваў пабудоваю будынка механічнай майстэрні балтыйскага суднабудаўнічага завода(руск.) бел.[9] і, нарэшце, у якасці памочніка архітэктар А. К. Кейзера, займаўся пры пабудове дома Рускага таварыства гандлю аптэкарскімі таварамі[10].

У студзені 1877 года К. Ціхаміраў прызначаны малодшым тэхнікам пры чарцёжнай Тэхнічна-будаўнічага камітэту, а ў 1882 годзе — на пасаду памочніка вытворчага спраў камітэту і складаўся на ёй прынамсі да 1892 года. На гэтым пасту ім было складзена шмат праектаў будынкаў і капліц для розных губерняў. На службе ў Тэхнічна-будаўнічым камітэце К. Ціхаміраў быў камандзіраваны ў 1882 годзе ў дапамогу інжынер-архітэктару А. Ю. Навіцкаму для абрэвізавання справаводства будаўнічых аддзяленняў і для высвятлення стану тэхнічнай часткі ў паўднёва-заходніх губернях. Разам з тым ён даследаваў старажытны храм Богаяўлення ў г. Астрогу Валынскай губерні, пабудаваны князем Канстанцінам Астрожскім і склаў праект рэстаўрацыі яго. Гэты праект быў прыведзены ў выкананне П. А. Базілеўскім.

У 1877 годзе запрошаны выкладчыкам чарчэння, спачатку тэхнічнага, а з 1882 года — архітэктурнага у Інстытут інжынераў шляхоў зносін(руск.) бел., дзе прынамсі да 1892 года складаўся памочнікам па складанні архітэктурных праектаў у прафесара Д. Д. Сакалова(руск.) бел.. Некаторы час складаўся архітэктарам будынкаў інстытута інжынераў шляхоў зносін і членам камісіі па перабудове гэтых будынкаў (1891-92).

К. І. Ціхаміраў. Дача тайнага саветніка У. М. Тукмачова (1833—1905) ў Азярках
К. І. Ціхаміраў саўмесна з С. І. Ціхаміравым. Дача іх агульнага брата, лейб-акуліста М. І. Ціхамірава(руск.) бел. ў Азярках

У 1892 годзе быў прызначаны членам камісіі па ўпарадкаванні санітарнага стану Міністэрства ўнутраных спраў, утворанай з нагоды халернай эпідэміі(англ.) бел..

Акрамя дзяржаўнай службы К. Ціхаміраў займаўся таксама і прыватнай дзейнасцю. У 1886 годзе ў якасці члена таварыства, пад фірмаю «Лукашэвіч і К°», па ўладкаванні ацяплення і вентыляцыі будынкаў К. Ціхаіміраў прымае ўдзел ва ўсіх яго аперацыях.

З 1890 года складаўся членам камісіі, якая загадвала справамі падпіскі для адпраўкі таварышаў, былых выхаванцаў Будаўнічага вучылішча і Інстытута Грамадзянскіх інжынераў, за мяжу. На працягу дванадцаці гадоў К. Ціхаміраў быў членам Пецярбургскага таварыства архітэктараў(руск.) бел..

Адрасы

З 1907 па 1912 год жыў у Санкт-Пецярбургу ў даходным доме Г. М. Штальман[11][12]

Творчасць

Асобныя творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 343-44 (руск.)
  2. Е. Л. Александрова. Дачная местность местность Шувалово — Озерки (руск.)
  3. ЦГИА СПб. Ф. 224. Оп. 3. Д. 4671. Доклады СПб. губернской земской управы. 1885.
  4. Доходный дом К. Б. Корпуса (руск.)
  5. Доходный дом К. Б. Корпуса (руск.)
  6. Доходный дом А. Р. Гешвенда (руск.)
  7. Жилой дом служащих Финляндской ж. д. (руск.)
  8. Доходный дом — Доходный дом Г. И. Любиенса (руск.)
  9. Балтийский судостроительный завод (руск.)
  10. Дом Русского общества торговли аптекарскими товарами (по наб. кан. Грибоедова) (руск.)
  11. ВПб на 1908. O. III. C. 604, на 1909. С. 784, на 1910. С. 784, на 1911. С. 887, на 1912. С. 895
  12. Дом А. Н. Штальман (руск.)
  13. Белая, станция Санкт-Петербурго-Варшавской железной дороги // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Памерлі ў 1913 годзе
Катэгорыя·Педагогі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 1 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1848 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»