Канстанцінас Шырвідас (1579? — 23 жніўня 1631) — літоўскі пісьменнік і лексікограф; адзін з заснавальнікаў літоўскай пісьменнасці. Скончыў Віленскую акадэмію, прафесар тэалогіі ў ёй. Аўтар першай арыгінальнай кнігі на літоўскай мове— зборнік рэлігійных пропаведзяў з паралельнымі перакладамі на польскую мову «Пункты пропаведзяў» (частка 1-2, 1629-44). Складальнік польска-лаціна-літоўскага «Слоўніка трох моў» (каля 1620).