Кандыдат навук
Кандыда́т наву́к — навуковая ступень у Беларусі і некаторых іншых краінах. У айчыннай кваліфікацыйнай іерархіі займае месца пасля магістра і перад доктарам навук. Нацыянальны эквівалент міжнароднай навуковай ступені доктара філасофіі.
Пры неабходнасці грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзяне іншых дзяржаў і асобы без грамадзянства, якія абаранілі дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата навук у беларускіх вышэйшых навучальных або навуковых установах, маюць права звярнуцца да ВАК Рэспублікі Беларусь з заявай аб выдачы ім у дапаўненне да нацыянальнага дыплома кандыдата навук яшчэ і дыплома доктара філасофіі (у адпаведнай навуковай галіне), аформленага на англійскай мове.
У Беларусі сёння суіскальнік навуковай ступені можа атрымаць статус кандыдата навук па адной з наступных атраслей навукі: