wd wp Пошук:

Канашынскі сельсавет

Канашынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Канашы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Казловіцкі сельсавет у складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Казловічы. 21 жніўня 1925 года цэнтр перанесены ў вёску Камары, сельсавет перайменаваны ў Камароўскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Канашынскі, цэнтр перанесены ў вёску Канашы[1]. З 20 студзеня 1960 года ў Гарадоцкім раёне. 10 снежня 1986 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вярэцкага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: Загуззе, Казловічы, Канашы, Кручкі, Нізкія, Ноўка і Стырыкі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 10 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1986 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Суражскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат