Канахі́[1] (трансліт.: Kanachi, руск.: Канахи) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мёрскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Чарасы, пазней у складзе гміны Мёры Дзісенскaга (з 1926 года Браслаўскaга) павета Віленскага ваяводства[2]. Да 17 снежня 1971 года вёска знаходзілася ў падпарадкаванні Мёрскага пассавета[3], да 8 красавіка 2004 года ўваходзіла ў склад Дварнасельскага сельсавета[4].
Вёска знакаміта тым, што ад яе вядзе экасцежка да балота Мох даўжынёй 1,5 км. Балота Мох — адно з самых буйных вярхоўных балотаў у Беларусі.
З 5 ліпеня 2014 года адкрылася экасцежка «Азераўкі». Будаўніцтва цягнулася год. Экасцежку зрабілі за грошы ПРААН, Еўрасаюза і мясцовых уладаў, уклаўшы каля 120 000 долараў. Ехаць да балота давядзецца не па трасе, а па вясковай дарозе праз вёску Канахі. Апошні адрэзак у кіламетр-два лёгка прайсці і праехаць летам, але толькі ў гумовіках — вясной. Сама сцежка — драўляны насціл, па баках — трава, дробнае кустоўе, невысокія балотныя дрэўцы.
Уладзімір Юр’евіч Скавародка (нар. 1954) — беларускі палітык.