wd wp Пошук:

Канатопскі трамвай

Канатопскі трамвай (укр.: Конотопський трамвай, [konoˈtɔpsʲkɪj t̪rɑmˈʋɐi̯]) быў пушчаны ў Канатопе 25 снежня 1949 года. Па стане на 2019 год маецца 3 маршруты, 27,8 км сеткі, 1 дэпо і 16 вагонаў.

Трамвайная сетка складаецца з трох ліній і мае агульную працягласць 28 км, з’яўляючыся, такім чынам, адной з самых маленькіх трамвайных сетак ва Украіне. Значная частка сеткі з’яўляецца аднапутнай (з раз’ездамі). Частка вуліц, па якіх праходзіць трамвай, не мае цвёрдага пакрыцця. Лініі абслугоўваюцца трамваямі тыпу КТМ-5, пабудаванымі з 1975 па 1989 на Усць-Катаўскім вагонабудаўнічым заводзе імя С. М. Кірава (УКВЗ).

Трамваі выходзяць на маршруты з 6:00 да 20:00. Праезд у Канатопскім трамваі каштуе 2,00 грыўны, незалежна ад адлегласці.

Маршруты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Трамвайныя сістэмы Украіны
Катэгорыя·Трамвайныя сістэмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Канатоп